22.03.2018 / 19:17

Гісторык Уладзімір Ляхоўскі: Незалежнасць БНР абвясцілі вельмі рана, варта было ў жніўні 32

Пра гэта гісторык беларускага нацыянальнага і грамадска-культурнага руху пачатку ХХ ст. Уладзімір Ляхоўскі заявіў у інтэрв'ю Еўрарадыё

«Я на сябе навяду шмат крытыкі, я цвёрды прыхільнік незалежнасці, але хачу сказаць, што гэтыя паспешлівыя крокі па абвяшчэнні БНР у прынцыпе зламалі сітуацыю, — мяркуе ён. — Калі 16 лютага абвяшчалася незалежнасць Літвы, гэты акт усіх кансалідаваў. Калі мы будзем казаць пра нашу сітуацыю, то 25 сакавіка адбыўся раскол.

Была дамоўленасць, што Рада БНР і Народны сакратарыят папоўніцца прадстаўнікамі мясцовых самаўрадаў, нацыянальных меншасцяў. Дамаўляліся, што Мінская гарадская дума, Мінская земская ўправа падтрымаюць фінансава ўрад БНР і тыя праекты, якія планаваліся. Нават выдаткоўвалася 38 тысяч на будучую арганізацыю Устаноўчага сходу Беларусі. 15 сакавіка мусіла адбыцца агульная канферэнцыя, дзе планавалася абмеркаваць пытанні арганізацыі краёвай улады, усёй вертыкалі.

І тут, я паўтаруся, пад уплывам Луцкевічаў адбылося памылковае абвяшчэнне незалежнасці менавіта 25 сакавіка. Калі б яно адбылося ў жніўні, калі была падпісаная дадатковая дамова паміж Нямеччынай і савецкай Расіяй і стала зразумела, што гэтая тэрыторыя ў канцы 1918 года адыдзе да Расіі, то ясна, што прыхільнікаў незалежнасці Беларусі было б значна болей. І не было б такога расколу, 

мяркуе гісторык.

5
ўантуфры / Адказаць
22.03.2018 / 19:30
Гісторыя заднім лікам не працуе. А вось кабы ды як - можна багата казаць. А магло быць так што немцы стварылі тут нейкі іншы народ, бо да гэтага ніхто не дамаўляўся. І атрымалася б, што тут адзін народ, а там - іншы. А так праайцы БНР учасна скансалідаваліся, і атрымалася, што немцы з расейцамі раздзялілі ужо існуючы народ. Хай не ідэальна, але спрацавала. Гэта ж не малая Жамойць - тут багата жадаючых на нашыя землі было. Дый жамойты то палякаў выганялі, то немцаў, то і карэнных беларусаў, каб назвацца Літвой.
56
alex / Адказаць
22.03.2018 / 19:43
Не БНР объявлять нужно было, а совместно с Пилсудским восстанавливать Речь Посполитую. Таким образом, не нарушили бы преемственность между предками и нынешними поколениями. Сегодня же, совсем не понятно, откуда взялись белорусы, где их никогда не было...
4
Хлапец-беларус / Адказаць
22.03.2018 / 19:45
Булак-Балаховичу нужно было не по Полесью шляться, а на случчыну идти, и вот вместе со случчаками можно было бы норм кашу заварить. Военной силой защитив БНР.

Паказаць усе каментары/ 32 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру