Падатковыя органы працуюць па выяўленні незаконнай дзейнасці асоб па перавозцы грамадзян з дапамогай сэрвісаў па пошуку спадарожнікаў, паведамляе БелТА.

«Падатковымі органамі на пастаяннай аснове праводзяцца кантрольныя мерапрыемствы, накіраваныя на выяўленне і спыненне незарэгістраванай прадпрымальніцкай дзейнасці грамадзян, у тым ліку з выкарыстаннем сайта BeepCar.ru», — падкрэслілі ў МПЗ.

У ведамстве патлумачылі, што ўмовы функцыянавання такіх сайтаў па пошуку спадарожнікаў, як BeepCar.ru, у Беларусі змяняцца не будуць. Увага падатковых органаў будзе накіравана толькі на тыя паездкі, якія здзяйсняюцца з мэтай атрымання прыбытку — гэта значыць з'яўляюцца незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю.

«Некаторыя перавозчыкі выкарыстоўваюць падобныя рэсурсы, каб шукаць сабе кліентаў, і робяць гэта на пастаяннай аснове, а гэта ўжо незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць», — адзначылі ў МПЗ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0