Мытныя органы Расіі сканфіскавалі на мяжы краінаў каля ста легкавікоў, што належаць грамадзянам Беларусі. Прычына — іхныя ўласьнікі ня мелі пасьведчаньня на часовы ўвоз.
Такую лічбу назваў у пятніцу ў Менску на прэсавай канфэрэнцыі першы намесьнік міністра транспарту і камунікацый Беларусі Мікалай Верхавец. Ён сказаў, што такія падкопы «выклікаюць пэўнае неўразуменьне».