22.03.2018 / 20:15

Сейм Латвіі прыняў закон аб пераходзе рускамоўных школ на латышскую мову 54

Сейм Латвіі ў канчатковым чытанні прыняў папраўкі да закона аб адукацыі. Папраўкі прадугледжваюць паступовы пераход школ нацыянальных меншасцяў на навучанне на дзяржаўнай мове, паведамляе Delfi.lv.

Папраўкі падтрымалі 58 дэпутатаў, 18 - прагаласавалі супраць.

Падрыхтаваны Міністэрствам адукацыі і навукі праект паправак прадугледжвае правесці рэформу ў навучальных установах нацыянальх меншасцяў ў 2021/2022 навучальным годзе, пастанавіўшы, што дашкольнае навучанне з'яўляецца білінгвальным. У пачатковай школе (1-6-я класы) навучанне ажыццяўляецца па трох мадэлях (пры гэтым 50% прадметаў выкладаецца на латышскай мове), на завяршальным этапе базавай адукацыі (7-9-я класы) 80% навучальнага працэсу забяспечваецца на дзяржаўнай мове. У сярэдняй школе (10-12-я класы) — навучанне ідзе толькі на латышскай мове, за выключэннем прадметаў, звязаных з роднай мовай (родная мова і літаратура).

Пераход да гэтага будзе забяспечаны паступова.

7
Дед Мороз / Адказаць
22.03.2018 / 20:24
давно пора
9
Кун / Адказаць
22.03.2018 / 20:27
З цягам часу так будзе ва Украіне і Беларусі.
5
ўантуфры / Адказаць
22.03.2018 / 20:33
Той хто прадае свабоду за кілбасу, ўрэшце застаецца і без свабоды, і без кілбасы. Гэта не пра латышоў. Зараз Расея зканцэнтруецца на пошуке бандрэраўцаў у нас, пэўна.
Паказаць усе каментары/ 54 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру