22.03.2018 / 21:36

У Мінску падчас раздачы запрашэнняў на Дзень Волі затрымалі актывістаў «Моладзі БНФ». Аднаго з іх павезлі на Акрэсціна 14

22 сакавіка ў цэнтры Мінска падчас раздачы ўлётак з запрашэннем на дазволеную акцыю ў гонар стагоддзя БНР былі затрыманыя два актывісты «Моладзі БНФ» — Арцём Касавараў і Арсеній Д., паведамляе «Вясна».

Пра гэта паведаміў іншы актывіст арганізацыі Юрась Лукашэвіч. 

Паводле Лукашэвіча, чатыры актывісты ішлі па вуліцах Мінска і раздавалі ўлёткі-запрашальнікі на будучае святочнае мерапрыемства. Праходзячы па вуліцы Гарадскі вал, двое з іх вырашылі сфатаграфавацца ля скульптуры мінскага гарадавога. Менавіта ў гэты момант да маладых людзей падышлі супрацоўнікі міліцыі. 

І хоць актывісты мелі пры сабе копію дазволу на мерапрыемства ад гарвыканкаму, міліцыянты вырашылі затрымаць дваіх з іх «для размовы». Па словах Лукашэвіча, іх павезлі ў РУУС Маскоўскага раёна.

Пазней Лукашэвіч у сваім Фэйсбуку паведаміў, што аднаго хлопца адпусцілі з Маскоўскага РУУС, а другога, Арцёма Касаварава, — павезлі на Акрэсціна.

0
гена / Адказаць
22.03.2018 / 21:48
як ведама, асудзяць за мацюкі
0
Мікола))) / Адказаць
22.03.2018 / 21:50
Лібэралізацыя... Беларусізацыя... Дэмакратызацыя
0
paleshuk / Адказаць
22.03.2018 / 21:53
Беражуць "святыню"
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру