«Мая маці кажа, што мне трэба быць падатлівай, каб знайсці сабе мужа. Адзін гінеколаг прапанаваў мне нарадзіць для сябе, другі — на ўсякі выпадак замарозіць яйкаклеткі. Грамадства чакае ад мяне нашчадкаў, шлюбу, сваёй кватэры; інстаграм — сэлфі; мужчыны — запрашэнняў на сэкс», — падзялілася набалелым Альбіна з Birdinflight.

Як мастачка і фатографка яна вырашыла прымерыць усе стэрэатыпныя вобразы шчаслівай жанчыны і зняла серыю паштовак, адрасаваных маці. Адной з тых, хто найбольш незадаволены тым, як складваецца жыццё Альбіны.

Для здымкаў Альбіна шукала мужчын у дадатках для знаёмстваў. Яна прапаноўвала ім «пражыць» разам розныя этапы ўзаемаадносін. Так, як «павінна быць у норме».

«Калі я фатаграфую нас, я гляджу ў камеру з нямым пытаннем. Чаму, калі я імкнуся перасягнуць саму сябе, я шукаю адабрэння і ўвагі? Ці не губляю я сябе, калі пражываю жыццё ў адпаведнасці з роляй? Ці, мабыць, так я спрабую больш даведацца пра сябе?», — спрабуе знайсці адказы Альбіна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?