22.03.2018 / 22:03

Тэрэза Мэй: Расійская пагроза не мае межаў 25

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй заявіла, што Расія ўяўляе небяспеку для ўсёй Еўропы, паведамляе Reuters. Яна мае намер папярэдзіць пра пагрозу ўсіх лідараў ЕС.

«Расія ажыццявіла нахабны і вар'яцкі напад на Злучанае Каралеўства. Відавочна, што расійская пагроза не мае меж», — заявіла Мэй.

Раней паведамлялася, што Брытанія мае намер дамагчыся ад саюзнікаў у Еўропе, каб тыя па яе прыкладзе абвясцілі пра высылку расійскіх дыпламатаў. Для гэтага, па дадзеных агенцтва, Лондан падзеліцца з імі разведвальнымі дадзенымі па «справе Скрыпаля».

15
Дед Мороз / Адказаць
22.03.2018 / 22:09
Остановить всем миром.
Показать им место. Железный занавес по периметру границы РФ. Беларусь готова также противостоять опасности идущей с РФ - нужно срочно укреплять государственную границу с РФ.
38
Колька / Адказаць
22.03.2018 / 22:28
да да, Тэрэза, хавайся ў бульбу
13
гарадзенка / Адказаць
22.03.2018 / 22:29
Нарэшце апомніліся, дайшло, хаця каб не запозна было. Расейцы там ужо залезлі на галаву, звесілі ногі і "нарабілі". А раней, калі крадзеныя капіталы расейскіх бандзюкоў прывячалі, не думалі чым завершыцца.
Паказаць усе каментары/ 25 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру