Reuters

Reuters

Прэзідэнт Венесуэлы аб'явіў пра дэнамінацыю нацыянальнай валюты — балівара. Пра гэта лідэр рэспублікі заявіў падчас прэс-канферэнцыі.

«Я прыняў рашэнне падпісаць, аб'явіць і актываваць з панядзелка, 4 чэрвеня, неабходную для венесуэльскай эканомікі валютную дэнамінацыю. Я вырашыў прыбраць тры нулі з цяперашніх грошай, замяніць ранейшыя купюры і ўвесці ў абарот новыя, каб гарантаваць людзям Венесуэлы іх камерцыйную і эканамічную дзейнасць», - сказаў Мадура.

У абароце з'явяцца новыя купюры ў 200 балівараў з партрэтам нацыянальнага героя краіны Франсіска дэ Міранды і 500 балівараў з выявай генерала Сімона Балівара. Акрамя гэтага пасля доўга перапынку ў Венесуэлу вернуцца манеты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0