Варшава. Кастрычнік 1945, фота AP

Варшава. Кастрычнік 1945, фота AP

У Польшчы заявілі аб зніжэнні рэпарацыйных прэтэнзій да Германіі больш чым на $300 млрд. Раней Варшава мела намер запатрабаваць ад Берліна $850 млрд у якасці кампенсацыі за шкоду, нанесеную краіне падчас Другой сусветнай вайны.

Кіраўнік камісіі па рэпарацый сейма Польшчы Аркадыуш Мулярчык падчас выступу ў парламенце паведаміў, што ўлады Германіі абавязаны выплаціць палякам больш за $543 млрд кампенсацыі за шкоду, нанесеную краіне Трэцім Рэйхам у гады Другой сусветнай вайны. Пра гэта паведамляе выданне Dziennik.

Паводле яго слоў, у 1990-м годзе сума рэпарацый складала $284 млрд., але калі ўлічыць пакупніцкую здольнасць даляра ў 2017 годзе, то атрымаецца сума ў $543 млрд. Мулярчык падкрэсліў, што ад рук фашыстаў пацярпелі больш за 13 млн палякаў. Кіраўнік камісіі адзначыў, што кампенсацыя ад Нямеччыны «па праву належыць польскім грамадзянам». «Пераважная большасць ахвяр ужо памерла, большасць з іх ніколі не атрымала ламанай маркі, даляра ці злотага ад Нямеччыны», — сказаў палітык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0