Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель дапускае далейшыя меры ў дачыненні да Расіі з-за справы аб атручванні экс-супрацоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля.

«Мы поўныя рашучасці пры неабходнасці рэагаваць і дадатковымі мерамі (у дачыненні да Расіі)», — заявіла Меркель.

Яна таксама дадала, што перш чым прыняць рашэнне аб далейшых кроках супраць Масквы, ЕС дачакаецца вынікаў аналізу рэчыва, выкарыстанага пры атручванні Скрыпаля.

Таксама стала вядома, што кіраўнік дыпмісіі Еўрасаюза ў Маскве адкліканы для кансультацый. Удзельнікі саміту ЕС падтрымалі Лондан, пагадзіўшыся, што за нападам на Скрыпаля, хутчэй за ўсё, стаіць Расія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0