23.03.2018 / 09:34

У Лідскім раёне вяскоўцы ўсталявалі памятны камень «100 год БНР» ФОТА 15

Актывісты і фундатары адшукалі вялікі валун патрэбнай формы ў вёсцы Дакудава, каля Нёмана. Перавезлі яго на прыватны падворак у Ёдкі, што каля Ліды. А майстар з Бярозаўкі вырабіў на камені адпаведны надпіс: «100 год БНР» і «БЕЛАРУСЬ НАВЕЧНА». Такім чынам Лідчына адзначае памятную дату ўтварэння Беларускай Народнай Рэспублікі, перадае Радыё Рацыя.

Ідэя ўсталявання памятных камянёў з нагоды 100-годдзя БНР належыць палітыку Зянону Пазняку. Лідчына — першая мясціна, дзе здзейснілі такую задуму. 

2
Лiцьвiн / Адказаць
23.03.2018 / 09:49
Зянон- гэта наш адвечны лiдар! Ён натхняе Беларусау быць Беларусамi!
15
Василий Коляда / Адказаць
23.03.2018 / 10:02
Дык у ВКЛ Беларусь гэта Лiтва, можа мы калiсцi пераймянуемса?
2
Natallia / Адказаць
23.03.2018 / 10:13
prygoza!!! Zywe wechna!!!
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру