Віцебскі аўтапарк папярэджвае: няма паліва, аўтобусы будуць хадзіць зь перабоямі, зазначае Радыё Свабода.

На афіцыйным сайце прадпрыемства «Аўтобусны парк № 1» з'явілася паведамленне пра цяжкае матэрыяльнае становішча, якое прывяло да немагчымасці заправіць аўтобусы, таму ў руху гарадскога грамадскага транспарту магчымыя перабоі.

Крыху пазней з'явілася паведамленне пра тое, што «сітуацыя з рухам гарадскога рэгулярнага транспарту нармалізуецца».

«Прыносім вам свае прабачэнні», — такое паведамленне на сайце падпісана адміністрацыяй філіяла «Аўтобусны парк №1 г. Віцебска» ААТ «Віцебскаблаўтатранс».

Сайт Віцебскага гарвыканкама і афіцыйныя СМІ аб праблеме з палівам нічога не паведамляюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0