Паліцыя затрымала 19-гадовага грамадзяніна Ізраіля, які, па сведчаннях сведак, мачыўся на помнік ахвяраў у лагеры Аўшвіц-Біркенаў.

Малады ізраільцянін прыехаў у Польшчу ў рамках адукацыйнай паездкі, каб з іншымі студэнтамі наведаць лагер Аўшвіц-Біркенаў. У пэўны момант малады чалавек стаў мачыцца на прыступкі помніка ахвяраў лагера. Ахова музея хутка арыштавала 19-гадовага, а следам апавясціла паліцыю.

Затрыманы быў дапытаны і прызнаўся ў абвінавачаннях, якія былі яму высунутыя. Таксама ён добраахвотна пагадзіўся з абвінавачваннем і пакараннем — яму прысудзілі штраф у памеры $1500.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0