У вёсцы Асман-Касаева Бялыніцкага раёна 63-гадовы мясцовы жыхар ляжаў на дарозе. Па ім праехала машына, і мужчына загінуў, паведамілі ва УУС Магаблвыканкама.

За рулём Audi быў 43-гадовы жыхар гэтай жа вёскі. Каля 22.00 ён здзейсніў наезд на пешахода, які ляжаў на праезнай частцы. Святлоадбіўных элементаў на загінулым не было.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца быў цвярозы.

Следства высвятляе, як пешаход апынуўся на дарозе, і іншыя абставіны здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0