«Атакамскі прышэлец». Фота: Bhattacharya S et al. 2018

«Атакамскі прышэлец». Фота: Bhattacharya S et al. 2018

У адрозненне ад знойдзенага ў 1996-м у Расіі цела невядомай істоты (Кыштымскага карліка, або «Алёшанькі»), якое было нібыта згублена навукоўцамі, парэшткі Аты ўсебакова вывучаюцца навуковай супольнасцю ўжо амаль 15 гадоў. Пяць год таму, як распавядае генетык Стэнфардскага ўніверсітэта Гары Нолан, яму патэлефанаваў адзін з яго сяброў і прапанаваў паўдзельнічаць у аналізе цела меркаванага «прышэльца».

Як адзначае навукоўца, Ата выглядае як іншапланетнік не толькі звонку, але і знутры. Напрыклад, яе шкілет падобны па сваёй будове і ўзроўні развіцця на васьмігадовае дзіця, нягледзячы на тое, што яе рост складае ўсяго 15 сантыметраў, што эквівалентна памерам зародка ва ўлонні маці. Акрамя таго, яна мае ўсяго 10 пар рэбраў, а не 12, як здаровыя людзі, або 11, як носьбіты некаторых генетычных дэфектаў.

Яшчэ ў 2013 годзе Нолан і яго калегі нанеслі ўдар па «пазаземных» тэорыях паходжання Аты, якія распаўсюджвалі ўфолагі: яны расшыфравалі частку ДНК Аты і выявілі, што гэтыя рэшткі належаць чалавеку, дзяўчынцы, якая памерла адносна нядаўна.

Раскрыўшы зямное паходжанне Аты, навукоўцы паспрабавалі высветліць, як гэтая дзяўчынка набыла такі незвычайны знешні выгляд. Пасля новых даследаванняў яны цалкам расшыфравалі яе геном і прааналізавалі прыкладна тры мільёны дробных мутацый у ім.

Агулам генетыкам атрымалася знайсці шэсць дзясяткаў генаў з ярка выяўленымі негатыўнымі зменамі, многія з якіх былі звязаныя з развіццём скаліёзу, парушэннямі ў сінтэзе калагену і касцяное тканкі, заўчасным старэннем, анамаліямі у колькасці рэбраў і іншымі характэрнымі рысамі Аты. Гэта паказала на тое, што яна памерла ў раннім дзяцінстве або ва ўлонні маці, і наўрад ці пражыла восем гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?