Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Каталікосам-патрыярхам усёй Грузіі, архіепіскапам Мцхецкім і Тбіліскім Іллёй II, паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на ўсё жыццё запомніў словы Іллі II, сказаныя падчас мінулага прыезду кіраўніка дзяржавы ў Грузію: «Як жа доўга мы вас чакалі тут».

«Паміж нашымі народамі вельмі добрыя і цёплыя адносіны былі заўсёды. Вы для нас не чужыя людзі. Вы нашы сапраўдныя браты. І ў нас няма іншага выйсця, акрамя як будаваць самыя цёплыя і добрыя адносіны ўжо быўшы не ў адной дзяржаве», - падкрэсліў беларускі лідэр.

У Беларусі будуць заўсёды імкнуцца падтрымліваць добрыя адносіны, а ў краіне захоўваецца міжканфесійныя мір і згода, адзначыў Лукашэнка. «Гэта наш брэнд, добрая рэклама нашай краіны - гэты мір і спакой. І мы будзем рабіць усё для таго, каб не толькі ў нашых суседзяў, але каб такі мір і спакой былі ў любой іншай дзяржаве. І гатовы ў гэтым напрамку зрабіць усё тое, што захочуць гэтыя дзяржавы, як гэта было і ў выпадку з Украінай», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0