Мужчыну знайшлі і затрымалі.

Ноччу ў кватэру жыхарцы Ашмянскага раёна праз акно залез невядомы. Ён разбудзіў жанчыну і пад пагрозай нажа запатрабаваў грошы. Фінансавых сродкаў у пенсіянеркі не аказалася, тады раззлаваны злачынец яе згвалціў.

Пацярпелая пра бяду распавяла сыну, выклікалі міліцыю.

У злачынстве падазраюць нідзе непрацуючага і раней неаднаразова судзімага жыхара Слонімскага раёна. У Ашмянах 44-гадовы мужчына лячыўся ад сухотаў, паведамляе міліцыя Гродзенскай вобласці.

Мужчыну змясцілі пад варту. Заведзена крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?