Дзіўная сітуацыя апошнім часам назіраецца з асобнымі ютуб-відэа беларускіх блогераў і СМІ — на матэрыялы, якія расказваюць пра сённяшнія расійскія рэаліі, праводзяцца маштабныя бот-атакі.

Логіка ў тым, каб «задызлайкаць» відэа. Тады алгарытм Ютуба не паказвае яго ў спісе прапанаваных або трэндавых. 

Пад атаку, напрыклад, трапіла відэа партала TUT.by пра ўкіды на расійкіх выбарах. 

Абсалютна непрапарцыйныя праглядам дызлайкі суправаджаюцца і каментарыямі, якія падтрымліваюць пуцінскую лінію — на іх ужо лайкаў наадварот, шмат, каб стварыць ілюзію грамадскай думкі. 

Таксама масава расійскія тролі атакуюць тэлеканал «Белсат», чые матэрыялы крытыкуюць расійскую рэчаіснасць. Тут шырыня атакі ўражвае — нібыта з 56 тысяч прагледзеўшых 55 тысяч прагаласавалі адмоўна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0