Дзяржаўнае прадпрыемства «Антонаў» і Мінскі завод грамадзянскай авіяцыі №407 вядуць закрытыя перамовы аб стварэнні сэрвіснага цэнтра ў Мінску. Падрабязнасці перамоваў перадае ўкраінскі партал liga.net. 

У Беларусі плануецца падаўжаць лётную прыдатнасць, рэсурс самалётаў АН, праводзіць сэрвіснае абслугоўванне, рамонт і зборку самалётаў сямейства Ан-148/158 і Ан-178. «Антонаў» пакуль не можа наладзіць серыйны выпуск самалётаў без расійскіх камплектуючых. А схема працы праз Беларусь дазволіць гэтую праблему вырашыць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0