23.03.2018 / 14:29

На месцы «Хутка смачна» на вуліцы Якуба Коласа адкрылася шаўрмічная. З раніцы там стаіць чарга па бясплатную шаўрму ФОТАФАКТ 11

Сёння на месцы былога міні-кафэ «Хутка смачна» на перакрыжаванні Якуба Коласа і Сурганава адкрылася шаўрмічная. Увесь дзень тут бясплатна раздаюць шаўрму. Чарга па яе стаіць з самай раніцы.

koko.by

Доўгі час у павільёне на Якуба Коласа працавала міні-кафэ «Хутка смачна». Цяпер гэта месца арандуе дырэктар шаўрмічнай Мухамед. Ён распавядае, што сёння яны адкрыліся і таму ўвесь дзень частуюць гасцей маленькай шаўрмой, якая звычайна каштуе 4 рублі.

У телеграм-канале koko.by з'явілася фота з чаргой. Мухамед кажа, што людзі пачалі прыходзіць з 9 раніцы.

- Мы ўжо не паспяваем спраўляцца з усімі замовамі. Людзей шмат. Таму будзем працаваць да 9-й вечара і зачыняцца.

Пры гэтым шаўрмічная працуе па графіку з 8 раніцы да 4 раніцы.

Мухамед кажа, што нягледзячы на тое што работнікі не паспяваюць спраўляцца з заказамі, у новай кропцы на месцы «Хутка смачна» на Нямізе таксама будуць раздаваць бясплатную шаўрму ў першы дзень працы. Праўда, дата адкрыцця наступнага абноўленага міні-кафэ яшчэ невядомая.

0
Нарацкi Сёма / Адказаць
23.03.2018 / 14:41
З пунктаў харчавання з беларускімі назвамі знікаюць апошнія. дзе Каханая, Мядавуха, Папараць-кветка, Нёман, Бульбяная, Батлейка... паўсюль Махмуды, Ахметы і Іваны з Печкамі-лавочкамі і Бочкамі
2
ррр / Адказаць
23.03.2018 / 14:44
1. не на Комаровке, а 1,5 км от неё, около гостиницы "Спорт" в студенческом квартале

2. хорошо, что не блины с лопаты как у "милых" соседей

3. был там сегодня рядом - студенты голодные стоят за халявой, но вежливые и культурные - приятно смотреть

4. плохо, что на большее студенты не могут рассчитывать с их "сказочными" стипендиями от государства

5. восточные пацаны "как жызнь" опять рулят - с шорецом договорились
2
бібліёграф / Адказаць
23.03.2018 / 15:11
Вось дзе патрэбна беларуская мова. Не ведаеш мову і розуму хапае каб напісаць "Мы открылись" замест "Мы адчыніліся", хуценька зачыняем. Мова гэта зброя, якой трэба найперш такіх Мухамедаў вучыць, але відаць запозна гэта большасць зразумее.Ганьба. Стаяць нібы жабракі за дармавым супам у Нью Ёрку.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру