23.03.2018 / 14:54

Яўгена Афнагеля асудзілі за несанкцыянаваную вулічную акцыю 4

У судзе Маскоўскага раёна Мінска прайшоў судовы працэс над Яўгенам Афнагелем, затрыманым зранку 23 сакавіка. 

Актывіста абвінавацілі ў парушэнні правілаў правядзення вулічных мерапрыемстваў. На які тэрмін асудзілі Афнагеля, пакуль не вядома. 

Нагадаем, што Афнагеля затрымалі зранку 23 сакавіка. Актывіст некалькі дзён не выходзіў на вуліцу. Па словах яго сяброў, міліцыя дзяжурыла каля яго дома і пагражала ўзяць жытло штурмам, калі Афнагель не выйдзе сам. 

Раней былі затрыманыя і пасаджаныя пад адміністрацыйны арышт Уладзімір Някляеў, Вячаслаў Сіўчык, Максім Вінярскі. 

23 сакавіка затрымалі таксама Леаніда Кулакова.

1
Лапух / Адказаць
23.03.2018 / 15:20
Плюшчаць старую гвардыю. Ну зачысцяць яны поле, а чым будуць менты займацца?
Можа ўжо ГУЛАГ хай адкрываюць?
0
Лёха Головин (Минск) / Адказаць
23.03.2018 / 15:28
Дайте я сам угадаю - в чём его обвиняют ... Он  - громко разговаривал и нецензурно махал руками ??!!. )))  А Свидетелями как всегда - снова были Милиционеры ?! Спорим- что так оно и есть ?!... 
0
ес стерпит / Адказаць
23.03.2018 / 16:16
самое обидное , что пока не посадят Статкевича Запад будет молчать и не замечать...а диктатор пьёт коньяк и как-бы не причём...Скажет менты шалят...
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру