23.03.2018 / 14:57

Лявон Вольскі анансаваў канцэрт у Мінску да 100-годдзя БНР — квіткі разышліся за гадзіну абноўлена 7

24 сакавіка ў клубе «Бруге» адбудзецца бясплатны канцэрт Лявона Вольскага з гуртом Volski ў гонар 100-годдзя БНР. «Мы не маглі не адзначыць гэтую дату ў Мінску», — напісаў музыка ў сваім Facebook.

На святочны канцэрт, які пачнецца а 16-й гадзіне, маглі патрапіць першыя 600 чалавек, якія зарэгістраваліся анлайн на адмысловай старонцы і атрымалі пацвярджэнне на мэйл.

Квіткі разышліся за 55 хвілін.

Адразу пасля канцэрта гурт з’язджае ў Беласток, дзе выступіць 25 сакавіка на святкаванні 100-годдзя БНР, якое ладзяць беларусы Падляшша. Акрамя гэтага 25 сакавіка Лявон Вольскі возьме ўдзел у канцэрце каля Опернага тэатру ў Мінску праз тэлемост. Учора Лявон Вольскі выдаў новую песню «Героі не паміраюць», прысвечаную 100-годдзю БНР.

2
Transit / Адказаць
23.03.2018 / 16:03
Самая лепшая навiна на тыднi. Дзякуй, Лявон! Са святам, браты!
30
Я / Адказаць
23.03.2018 / 18:09
Не. Усё ж незалік. Хацеў бы, дык выступіў бы 25-га. А так выкручваецца як можа: адэлька-сардэлька, новая песенка, апраўдальны канцэрт. Не.
1
Юрыст / Адказаць
23.03.2018 / 20:26
Я,

што - не? Можа, Лявон Вольскі падпісваў з вамі кантракт, што ён павінен выступаць 25-га ў Менску? 
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру