23.03.2018 / 21:46

Заснавальнік Twitter: Праз 10 гадоў біткойн стане адзінай сусветнай валютай 14

Адзін з заснавальнікаў сацыяльнай сеткі Twitter Джэк Дорсі ўпэўнены, што максімум праз 10 гадоў кожны чалавек будзе выкарыстоўваць крыптавалюту для плацяжоў. Гэтае меркаванне ён выказаў у інтэрв'ю англійскаму выданню The Times.

Дорсі сказаў, што крыптавалюта па-ранейшаму з'яўляецца «павольнай і дарагой», але гэтая праблема мае знікнуць па меры папулярызацыі электронных грошай.

«Свет абавязкова прыйдзе да з'яўлення адзінай валюты, у тым ліку і ў інтэрнэце. Асабіста я веру, што гэтай адзінай валютай стане біткойн», — сказаў Дорсі.

Ён таксама адзначыў, што даступнасці біткойна спрыяе з'яўленне новых блокчэйн-тэхналогій (відаць, меліся на ўвазе распрацоўшчыкі адкрытага блокчэйн-пратаколу Lightning Labs, у які Дорсі нядаўна інвеставаў).

Заснаваны ім плацёжны сэрвіс Square заявіў аб пачатку падтрымкі транзакцый з біткойным у лістападзе 2017-га. Першую спробу ўкаранення аперацый з крыптавалютай у кампаніі ажыццявілі яшчэ ў 2014 годзе, але, на думку Дорсі, яна аказалася няўдалай праз няправільны тэхнічны падыход і з'яўленне ў свет не ў свой час.

nn.by

1
р. / Адказаць
23.03.2018 / 22:12
Прыдзе час i адзiнай сусветнай валютай стане вада...
2
Васіль Каляда / Адказаць
23.03.2018 / 22:41
В начале комедийному биткоину придут страны золотого миллиарда. А Россия будет как всегда тормозить, паровозом она и нас притормозит
3
аа / Адказаць
23.03.2018 / 23:14
лохотрон. деньги для государств не будут иметь смысла без налогов.
раньше ученые, открывшие закон, считались топами, сейчас ребята, начирикавшие код какой.
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру