23.03.2018 / 16:00

Іван Кірчук: Перад канцэртамі раблю накіды размеркавання энергіі ў зале 10

Героем новай серыі фотапраекта Таццяны Менскай «Лад жыцця» стаў Іван Кірчук, лідар легендарнай «Тройцы».

На сваіх спектаклях і канцэртах зусім забываюся пра час. Калі глыбока ўваходзіш у працэс творчасці, можаш патрапіць у часовыя шахты. Туды, дзе ўсё ўспрымаецца інакш: глыбей, шырэй. Я амаль упэўнены, што арганізм можа аздараўляцца ад гукаў: недзе ў глыбіні ідуць працэсы ачышчэння. Да гэтага часу не магу паверыць, што мне хутка 60, — адчуваю сябе інакш.

Чытайце таксама: Уладзімір Пугач з J:Морс паказаў, як выглядае, калі ў яго пытаюцца пра віславухую прынцэсу ФОТЫ

Адчуваю сябе… чараўніком. У «Тройцы» мы злучаем рытуальны спеў з духоўным, апрацоўваем акустычнай гітарай і магутнай перкусіяй тое, што было сказана даўным-даўно нашымі продкамі. Прапускаючы праз сябе ўсё гэта, мы аранжыруем, і калі ўсё гэта ператвараецца ў электрычнасць, — у вачах людзей запальваюцца лямпачкі. Хтосьці на нашых канцэртах спіць, нехта плача, — у кагосьці ідзе ачыстка і глыбінныя працэсы, — нас называюць шаманамі.

Мужчына — гэта дуб, шматвяковы дуб. Ён мудры, калі не ўступае ў сваркі, разумны, калі ні перад кім не апраўдваецца. Перад доўгімі паездкамі хваляваўся: ох, ну як жа я без сваіх духоўных практык на прыродзе? Сусвет адклікаўся: групу абавязкова сялілі непадалёк ад паркаў…

Чытайце таксама: «Часам мне падабаецца нацягваць маску прыдуркаватасці». Шмат ФОТА Аляксандра Кулінковіча

У юнацтве дах зрывала часта. Падчас службы на БАМе, маёй музыкай была бензапіла і сякера. Пазней пачуў спевы дзядоў. Вельмі ўразіла. І гэта не была тая адкрытая манера спеваў, ад якой становіцца дрэнна.

Студэнтамі любілі пажартаваць. Ды і мае ўжо студэнты з мяне жартуюць. Неяк прынёс дадому з у партфелі цяжкі прас — экспанат з заняткаў. Вярнуў, нічога не сказаў. У «Тройцы» мы дзядзькі больш сур’ёзныя, але не такія ж ужо смурныя, як адразу можа здавацца. Іншая музыка, прыходзіцца адпавядаць. Але гумар цэнім, калі ён тонкі.

Чытайце таксама: «Валасы чалавека — гэта антэны, якія ўзмацняюць яго ўплыў на іншых» — ФОТАпраект «Лад жыцця» з Алегам Хаменкам

І вельмі любім паесці … Галодны музыкант — дрэнны музыкант, — сапраўды пра нас! Музыка «Тройцы» знаходзіцца ў прамой залежнасці ад якасці і колькасці паглынутых намі смачнасцяў.

Акуляры а-ля Базіліа сталі часткай вобраза пасля выпадку ў Германіі. Нашаму гутру прапанавалі сыграць у рэстаране. Я расхваляваўся: як жа я буду граць п’яным гледачам, ну не маё гэта! Зайшоў у краму, а там — выратаванне: маленькія акуляры — экранчыкі за 5 марак. Як толькі надзеў, мне стала камфортна.

Чытайце таксама: «Мой улюбёны сцэнічны вобраз — спакуснік. Даводзілася і ад мужчын часам уцякаць!» Шмат ФОТА Змітра Вайцюшкевіча

Перад канцэртам мог накідаць размеркаванне энергій у зале. Вось я, вось слухачы, вось плыні энергій. Гэтакія энергетычныя карцінкі, скід думак і пачуццяў у графіку. Энергетыка залы для нашай музыкі вельмі важная.

Барада не толькі для чарадзейства, яна ў мяне з 1981 года. Па маладосці хацелася самавіцей выглядаць. Стаў цікавіцца родам, даведаўся, што ўсе мае продкі насілі бароды. Такая радавая сувязь.

Я даволі часта звяртаюся да Сонца ў сваіх спектаклях, песнях, думках. У маладосці я яшчэ і сонцаедствам захапляўся: еў яго вачыма, целам, думкамі. Ёсць так званая «здаровая медыцына» — старадаўняя руская сістэма самарэгуляцыі, знахарская практыка, якая вучыць рэгуляваць здароўе, развіваць схаваныя здольнасці. Падабалася вельмі, але з’есці хацелася заўсёды нешта яшчэ акрамя самога Сонца.

Чытайце таксама: Ігар Варашкевіч у ФОТАпраекце «Лад жыцця»

Я — добры. Але вывесці мяне з раўнавагі можна. Запаўненнем непатрэбных папер. Менавіта так я выглядаю, калі мне прыносяць чарговую «пустую» паперку.

Больш стаў цаніць свой час і прастору, асабліва пасля таго, як зноў стаў бацькам у 55. Навучыўся казаць «не» там, дзе раней не мог. Трэба паспець выхаваць дзяцей, пакуль я яшчэ малады.

Не скажу, што добра разбіраюся ў людзях. Бывала, чалавек побач са мною праходзіў нейкі жыццёвы шлях, і ў нейкі момант я раптам разумеў, што трэба закрыцца ад яго. Занадта лёгка мяне абхітрыць, а я — прамы. Ведаючы гэты «грашок» за сабой, часам даводзіцца апранаць маску з гатовай хітрынкай, каб не вадзілі за нос.

Я, напэўна, з іншай планеты.

Фота, тэкст, ідэя — Таццяна Менская, стыліст — Надзея Сліжэўская

16
Бел / Адказаць
23.03.2018 / 21:56
Иван ваш концерт ждут в психбольнице в новинках пожалуйста приезжайте ,там такие же одарённые люди не хуже вас !!!
0
Дзядзька / Адказаць
23.03.2018 / 23:09
Бел, а ты дзе Бел?
9
шура / Адказаць
23.03.2018 / 23:28
Да это в самый раз для чудика
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру