З набліжэннем Дня Волі некаторыя расійскія СМІ працягваюць рабіць публікацыі на тэму Беларускай Народнай Рэспублікі і яе ролі ў гісторыі. «Наша Ніва» працягвае знаёміць вас з матэрыяламі ў расійскіх СМІ на гэту тэму.

У інтэрнэт-выданні «Сегодня.ру» з'явіўся матэрыял «Іудаў грэх БНР», у якім аўтар з чарнасоценных і імперскіх пазіцый прадстаўляе гісторыю Беларускай Народнай Рэспублікі.

На думку гэтага выдання, менавіта заходнія гісторыкі акцэнтуюць увагу на абвяшчэнні незалежнасці БНР, хаця сама гэтая падзея нібыта не вартая ўвагі, пішуць чарнасоценцы.

«Сегодня.ру» піша, што ў той час на аскепках былой Расійскай Імперыі было шмат новых дзяржаўных утварэнняў (сярод іх і БНР), якія толькі і рабілі, што «зазіралі немцам у рот».

Далей аўтар крытыкуе дэпутата Ігара Марзалюка за яго цытату «БНР — гэта беларускі палітычны праект… Гэта не нямецкі праект».

«Няўжо ён верыць, быццам немцы на падкантрольнай ім тэрыторыі дазволілі купцы прайдзісветаў ствараць нейкія самасційныя рэспублікі? Не верыць, вядома. Проста хлусіць»,

— піша «Сегодня.ру».

Аўтар мяркуе, што БНР магла існаваць толькі ва ўмовах нямецкай акупацыі:

«Германія вайну прайграла. Песенка БНР была спета. І зараз, седзячы ў Варшаве, групка заходніх гісторыкаў-прапагандыстаў спрабуе раздуць сумную гісторыю БНР да фантастычных памераў. І спрабуе напалохаць цяперашніх беларусаў — БНР была часовай формай дзяржаўнасці, глядзіце, як бы і сучасная Беларусь не развіталася са сваёй незалежнасцю».

Шанаванне БНР аўтар-чарнасоценец называе здрадай і поўзаннем на карачках перад Захадам:

«Іудаў грэх калабарацыянізму выдаюць за ганаровы ўчынак. Прапагандысцкія вячоркі ў Варшаве задуманы для таго, каб атручваць свядомасць маладых беларусаў нацыяналістычнай прапагандай, прымусіць іх адрачыся ад агульнай гістарычнай памяці, дзе вялікаросы і беларусы разам ваявалі супраць германскіх і польскіх акупантаў. Змагаліся разам, таму што і тыя, і іншыя - рускія!»

На сайце rus-bel.online, які пазіцыянуе сябе як «беларуска-расійскае інфармацыйнае агенцтва», выйшаў больш нейтральны матэрыял «100 гадоў БНР: хто ж нашчадак?». У ім крытыкуецца не БНР, абвешчаная ў 1918 годзе, а сучасная Рада БНР, якая, на думку rus-bel.online, складаецца з калабарацыяністаў і самазванцаў:

«Нажаль, цяпер ідэю БНР часта эксплуатуюць сілы, якія падзяляюць вельмі сумнеўныя погляды. Якія даходзяць да прамога адмаўлення беларускай дзяржаўнасці і нават адкрытай падтрымкі калабарацыяністаў і забойцаў беларусаў з паліцаяў пры нацысцкіх акупантах».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?