23.03.2018 / 16:44

Расіянін, які перавозіў праз мяжу галюцынагенныя грыбы, атрымаў 6 гадоў калоніі 5

Суд Маскоўскага раёна Брэста сёння абвясціў прыгавор у дачыненні да расіяніна, які перавозіў праз мяжу галюцынагенныя грыбы, паведамляе БелТА.

Дырэктар смаленскага спартыўнага клуба ў сярэдзіне снежня мінулага года перасякаў беларуска-польскую мяжу ў пункце пропуску «Варшаўскі мост». Падчас мытнага кантролю ў яго было знойдзена і канфіскавана падазронае рэчыва расліннага паходжання. Экспэртыза паказала, што мужчына вёз фрагменты пладовых цел грыбоў, якія змяшчаюць з складзе асабліва небяспечнае рэчыва псілацын.

У адносінах да расіяніна была заведзеная крымінальная справа па ч.1 арт.328 (незаконны абарот псіхатропных рэчываў) і ч.2 ст.328-1 (незаконнае перамяшчэнне псіхатропаў праз мяжу ЕАЭС, у буйным памеры) КК.

Суд Маскоўскага раёна Брэста прызнаў мужчыну вінаватым. Яго асудзілі да шасці гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму. Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

2
инопланетный гость / Адказаць
23.03.2018 / 17:55
 а трансляция телеканалов с соловьиным помётом не приравнена к незаконному перемещению психотропов?
1
maha / Адказаць
24.03.2018 / 14:06
аднаго затрымалі. а колькі іх праз так званую мяжу свабодна могуць хадзіць 
0
Захарова Татьяна Викторовна / Адказаць
25.03.2018 / 14:09
Ну что . есть ещё такие  -которые будут заявлять о том что они против  надёжной границы  между РФ и нашей Беларусью ?!  
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру