23.03.2018 / 17:41

У Станькаве адбыўся выбух, абрынуўся будынак

Днём 23 сакавіка відавочцы паведамілі аб выбуху ў вёсцы Станькава Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці, паведамляе МНС.

«Нейкая хімія выбухнула. Там, здаецца, фірма арэндавала будынак, там раней была вайсковая частка. Фірма займаліся хіміяй: ці то вытворчасцю, ці то гандлем», — кажуць мясцовыя жыхары.

У 15:53 ратавальнікі атрымалі паведамленне аб выбуху і абрушэнні будынка. Абрынулася частка будынка былой ваеннай часці. На месцы здарэння ў вёсцы Станькава працуюць 13 адзінак спецтэхнікі, кран, кінолагі рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння МНС.

У выніку абвальвання траўмаваныя два чалавекі, якія дастаўлены ў бальніцу, дыягназы ўдакладняюцца. На месцы вядуцца пошукава-выратавальныя работы, працуе кіналагічная служба Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння МНС. Прычына здарэння высвятляецца.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру