Фота kartinki24.ru.

Фота kartinki24.ru.

Пераклала мультфільм студыя «Gavarun_by», а дапамаглі ёй у гэтым бацькі суполкі «Дзеткі-кветкі».

Два гады таму стужка атрымала «Оскар» як найлепшы анімацыйны фільм. Акрамя таго, у яе дзесяць узнагарод «Эні», а таксама прэстыжнай прэміі «Залаты глобус».

Гэта гісторыя пра 11-гадовую дзяўчынку Райлі і пяць эмоцый, якія жывуць у яе свядомасці. Гэта Радасць, Сум, Страх, Гнеў і Гідлівасць. Тое, як ужываюцца эмоцыі паміж сабой, наўпрост уплывае на паводзіны і настрой Райлі. Сапраўдным выклікам для яе становіцца пераезд у вялікі мегаполіс, дзе ёй трэба адшукаць новых сяброў і палюбіць новы дом. Эмоцыям таксама няпроста, кожная спрабуе завалодаць свядомасцю дзяўчынкі. Але дабра не будзе, пакуль усе не навучацца дзейнічаць разам.

Мультфільм можна знайсці на канале «Gavarun_by».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?