23.03.2018 / 18:05

Дар'я Домрачава заняла першае месца ў спрынце 7

Дар'я Домрачава заняла першае месца ў спрынтарскай гонцы на этапе Кубка свету ў Цюмені.

У ходзе гонкі на 7,5 км беларуска не дапусціла промахаў і пераадолела дыстанцыю за 21 хвіліну 42,8 секунды (0+0). Другое месца заняла фінская біятланістка Кайса Мякярайнен — 1,2 секунды (0+0). Бронзавым прызёрам стала Цірыль Экхаф з Нарвегіі — 33,3 секунды (1+0).

Месцы іншых беларусак: 27 — Крыўко, 32 — Алимбекава, 47 — Скардзіна, 65 — Пісарава.

13
Me / Адказаць
23.03.2018 / 18:15
Даша, малайчынка!!!
12
Дед Мороз / Адказаць
23.03.2018 / 18:19
Дзякуй Дар'е! Мы - лепшыя!
13
Юрась Беларус / Адказаць
23.03.2018 / 18:40
Малайчына, Даша! Абагнаць Кайсу па чыстым ходзе - гэта дорага каштуе! А таксама адстраляцца без промахаў!
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру