23.03.2018 / 19:18

Падлетак загінуў пад коламі цягніка ў Драгічынскім раёне 1

У Драгічынскім раёне пад коламі цягніка загінуў 15-гадовы юнак, паведамляе БелТА.

Няшчасны выпадак здарыўся сёння раніцай. Каля 9:15 У Драгічынскі РАУС паступіў званок ад дыспетчара хуткай дапамогі. Ён паведаміў, што дызель-цягнік злучэння Брэст-Лунінец збіў падлетка 2002 года нараджэння. Юнак атрымаў несумяшчальныя з жыццём траўмы. На месца выбывала следча-аператыўная група.

Са слоў відавочцаў, хлопец сам кінуўся пад цягнік. У цяперашні час праваахоўнікі высвятляюць усе акалічнасці здарэння. Як стала вядома, праз месяц хлопцу павінна было споўніцца 16 гадоў.

0
Брэнд / Адказаць
23.03.2018 / 19:30
Мир и покой...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру