23.03.2018 / 23:25

Лукашэнка жахнуўся таго, «у што ператварылі Абхазію» і падтрымаў тэрытарыяльную цэласнасць Грузіі 53

Знаходзячыся ў Тбілісі з двухдзённым візітам, Аляксандр Лукашэнка падпісаў рамачны дагавор аб супрацоўніцтве з Грузіяй, зноў пацвердзіў павагу тэрытарыяльнай цэласнасці гэтай краіны і, па сутнасці, асудзіў Расію за Абхазію. Паводле яго слоў, гэты рэгіён «ператварылі незразумела у што». Пры гэтым, знаходзячыся ў Тбілісі, Лукашэнка заклікаў наладзіць адносіны паміж Грузіяй і Расіяй насуперак усім рознагалоссям і несупадзенню пазіцый, піша «Коммерсант».

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэзідэнтам Грузіі Гіоргіем Маргвелашвілі выступіў з гучнай заявай аб Абхазіі. «Я неяк даязджаў да Сухумі, і далей у мяне не атрымлівалася ў савецкія часы», — пачаў узгадваць Аляксандр Лукашэнка. А пасля гэтага паскардзіўся, што цяпер у Абхазію «нікому немагчыма прыехаць» і «выдатны любімы край ператварылі незразумела у што».

Гэтай заявай Аляксандр Лукашэнка развіў думку, выказаную ім у 2015 годзе, падчас першага афіцыйнага візіту ў Грузію. У той раз лідар Беларусі заўважыў падчас сустрэчы з грузінскім калегам, што раней у Грузіі ўжо бываў, «але толькі ў Сухумі».

Пасля падпісання рамачнага дагавора Гіоргій Маргвелашвілі асабліва адзначыў, што дакумент «заснаваны на павазе прынцыпу тэрытарыяльнай цэласнасці».

22
Дед Мороз / Адказаць
23.03.2018 / 23:28
Всё правильно сказал!
13
ўантуфры / Адказаць
23.03.2018 / 23:32
Лукашэнка заклікаў наладзіць адносіны паміж Грузіяй і Расіяй

Як казаў расейскі імператар Аляксандр3, "у Россіі только два союзніка - армія і флот".
21
сік / Адказаць
23.03.2018 / 23:41
І Беларусь таксама чакае такі ж заняпад, як Абхазію, бо Лукашэнка ідзе расейскім гібельным шляхам, і цягне ў гэту багну ўсю краіну.
Паказаць усе каментары/ 53 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру