Карыстальнікі сацыяльных сетак падзяліліся фатаграфіямі з месца ДТЗ каля гандлёвага цэнтра «Карусель» ў Гомелі. Разбітыя не менш за пяць аўтамабіляў, піша БелТА.

Аварыя адбылася на вуліцы Савецкай прыкладна ў 17:00. Па словах сведкаў, аўтамабіль «Фольксваген» рухаўся на чырвоны сігнал святлафора на вялікай хуткасці. Ён урэзаўся ў «Мазду», якая павяртала налева. У выніку апошнюю адкінула на іншыя машыны.

Хоць пашкоджанні выглядаюць шакуюча, ахвяр няма. ДАІ праводзіць праверку па гэтым факце.

Фота з сацыяльных сетак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0