24.03.2018 / 09:50

Падчас гульні з Беларуссю азербайджанцы самі сабе забілі гол 1

Таварыскі матч скончыўся перамогай беларускай зборнай — 1:0.

Сустрэча адбылася ў пятніцу, 23 сакавіка, у Баку. У першым тайме абаронца гаспадароў Максім Мядзведзеў няўдала зачапіў мяч і скіраваў яго ва ўласную браму. Другі тайм прайшоў без галоў.

Раней футбалісты Беларусі і Азербайджана сустракаліся толькі аднойчы: у 1996 яны згулялі ўнічыю - 2:2. Наступны матч новага футбольнага сезона зборная Беларусі згуляе ў Любляне, дзе 27 сакавіка сустрэнецца са зборнай Славеніі.

1
Злыдень / Адказаць
24.03.2018 / 11:15
Погнался азербайджанец за девушкой иииии ... обогнал ее!!!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру