24.03.2018 / 11:32

Ад арганізатараў: што можна, а чаго нельга браць з сабой на Дзень Волі 2

Рэкамендацыі для ўдзельнікаў святкавання 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці БНР выклаў у сваім фэйсбуку адзін з арганізатараў Эдуард Пальчыс.

«Усю нацыянальную сімволіку (БЧБ, Пагоня, БНР і г.д.) можна і трэба браць. Вуды таксама. Але нейкія цяжкія палкі, або флагштокі, якімі можна нанесці калецтва - не бярыце.

— лепш не ехаць на сваім аўто, бо парковак у цэнтры заўсёды замала і не хапае.

— паркоўка для інвалідаў-калясачнікаў на ўчастку вуліцы Чычэрына.

— тэрмасы браць нельга, з-за антытэрарыстычнай бяспекі. Алкаголь таксама нельга. Будзе працаваць фуд-корт, там можна будзе і выпіць гарбаты, і сагрэцца. Вадкасці праносіць у празрыстых бутэльках, і пажадана не больш за 0,5 літраў.

— надгляд будзе па палегчанай праграме, як і на ўсіх падобных святочных мерапрыемствах.

— па газонах хадзіць можна.

— будзе дзіцячая пляцоўка.

— вучыце тэксты асноўных нацыянальных гімнаў, асабліва: «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», «Магутны Божа», «Пагоня».

Ад сябе дадам, што яшчэ ўважліва глядзіце на надвор'е, каб апрануцца такім чынам, каб не змерзнуць раней часу».

0
мясцовы2 / Адказаць
24.03.2018 / 13:49
дарэчы, у арганізатараў ёсць якіясь "антыцітушачныя" захады, бо тэатралы з большага будуць па перыметру толькі, а хто там зможа трапіць у самае сэрца свята гэта ж невядома?
0
МАКВІЛ / Адказаць
24.03.2018 / 18:46
У вясенні месяц -сакавік :
На дваццацьпяты дзень-
Дзень Волі нашае ўзнік !
І сонца  - разагнала цень !

Народ расправіў свае грудзі :
Паветра свежага ўдыхнуў;
Ад шчасцця ўсе свяцілісь людзі:
На шлях свабоды - павярнулі !

Прайшлі агні выпрабаванняў,
Нас лёс курыжыў і круціў :
Свае надзеі і жаданні  -
Народ у дзяржаўнасці звяршыў !
                                                    


Цяпер мы  ў сваёй ДЗЯРЖАВЕ
Можам заможна і вольна  жыць ;
Каб будаваць яе па- праву :
Свабодай - трэба даражыць !

Мы адчулі,як у хаце :
Сваёй роднай - добра жыць!
Будзем мовай - мовай МАЦІ ,
Як святыняй, даражыць !

Шануйце светлы наш Дзень Волі !
Рады шчыльней ,сумленны людзі !
Усе мы прагнем лепшай долі :
Хай Беларусь - свабоднай будзе !!!


Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру