24.03.2018 / 12:31

Партыя Пазняка правяла ў Мінску асобны мітынг да стагоддзя БНР ФОТА, ВІДЭА 26

24 сакавіка а 12-й у Кіеўскім сквэры сталіцы пачаўся святочны мітынг, арганізаваны Кансерватыўна-хрысціянскай партыяй — БНФ. Мерапрыемства дазволенае Мінгарвыканкамам і мае працягнуцца да 16 гадзіны.

Трансляцыя радыё «Свабода»:

Анансаваны канцэрт з удзелам Змітра Вайцюшкевіча, Андруся Такінданга, Андрэя Мельнікава і іншых выканаўцаў.

Фота з Кіеўскага сквера з'явіліся ў сацыяльных сетках.

Арганізатары паведамілі, што разглядаюць сваю акцыю як пралог да вялікага святкавання Свята Незалежнасці 25 сакавіка каля мінскай Оперы.

11
Ілля / Адказаць
24.03.2018 / 12:42
Малайцы!
10
Бенедзікт / Адказаць
24.03.2018 / 13:14
Жыве Беларусь!

15
Люстэрка / Адказаць
24.03.2018 / 13:15
Зянон Пазьняк арганізуе новы народны рух ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ. volbiel.org
Паказаць усе каментары/ 26 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру