Грамадства2626

У Бабруйску затрыманыя заяўніцы мітынгу да Дня Волі

Актывістка Галіна Сьмірнова цяпер знаходзіцца ў мясцовым ізалятары часовага ўтрыманьня. Судзіць яе будуць 26 сакавіка, піша радыё «Свабода».

Бабруйскі гарвыканкам не дазволіў правесьці акцыю ў цэнтры гораду на плошчы Перамогі 24 сакавіка, а прапанаваў сабрацца 25 сакавіка на стадыёне «Славянка».

Напярэдадні Галіну Сьмірнову папярэдзіў пра адміністрацыйную адказнасьць за несанкцыянаванае мерапрыемства маёр міліцыі Сяргей Рудзько.

Пра затрыманьне актывісткі паведаміў у суполцы «Наш Бабруйск» у фэйсбуку паплечнік Сьмірновай Уладзімер Лазараў. Ён напісаў, што актывістку арыштавалі апоўначы, калі яна выходзіла з офісу гарадзкой арганізацыі АГП.

Сёння была затрыманая і другая заяўніца — Таісія Кабанчук, актывістка БХД. Чацьвёра ў цывільным гвалтам зацягнулі жанчыну ў міліцэйскую машыну. Пра гэта паведаміла паплечніца затрыманай Галіна Лазаравай. Паводле яе, Таісія Кабанчук цяпер утрымліваецца ў раённым аддзеле міліцыі.

Каментары26

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію26

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўца быў моцна п’яны, паехаў па абочыне. Падрабязнасці трагедыі на трасе М2, дзе загінуў 16-гадовы трыятланіст11

4000 на старт. Як хлопец без досведу ў бізнэсе запусціў клінінг, а цяпер дапамагае з гэтым іншым

Сустрэча Пуціна і Трампа адбудзецца на вайсковай базе ЗША на Алясцы5

Чарговая беларуская гульня ў кальмара — студэнтка расказала, як адстаяла чаргу на інтэрнат3

Віцэ-спікерка КР Лізавета Пракопчык прызналася, што ёй тройчы не хапіла месца на канферэнцыі «Новая Беларусь»13

Віцебскі завод радыёдэталяў «Маналіт» вырабляе кампаненты для расійскага ВПК, у тым ліку на абсталяванні з ЕС3

Электрамантажнік Хазін абверг Ціханоўскага і пахваліўся, што яго акцыя «Ультыматум» прывяла да вызвалення палітвязняў10

Медыцынскага чыноўніка аблвыканкама затрымліваў за хабар спецназ

У сталіцы пачынаецца абмеркаванне генеральнага плана Мінска. Што чакае горад у будучыні4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію26

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць