У інтэрнэце з'явілася фота былога кандыдата ў прэзідэнты Расіі Паўла Грудзініна без вусоў. Яно было апублікаванае ў Instagram-акаўнце, спасылка на які размешчана на сайце экс-кандыдата, паведаміла lenta.ru.

«Учора ЦВК абвясціў канчатковыя вынікі выбараў. Я з імі не згодны, але даў слова, значыць, трэба яго трымаць», - быў падпісаны здымак.

Пазней прэс-служба КПРФ абвергла інфармацыю пра тое, што Грудзінін згаліў вусы. Аднак пасля давераная асоба на выбарах апублікавала відэа, на якім Грудзінін голіцца.

Грудзінін і Дудзь падчас інтэрв'ю, якое выйшла ў пачатку лютага 2018 года, пабіліся аб заклад: калі кандыдат ад КПРФ набярэ на прэзідэнцкіх выбарах менш за 15 працэнтаў - ён зголіць вусы, калі больш - журналіст паголіць галаву. Паводле канчатковых падлікаў ЦВК РФ, Грудзінін набраў 11,77 % галасоў, а пераможцам з вынікам 76,69 % быў абвешчаны Уладзімір Пуцін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0