24.03.2018 / 15:16

Быў затрыманы і неўзабаве выпушчаны Міраслаў Лазоўскі  абнаўляецца 9

Як стала вядома «Нашай Ніве», у час правядзення мітынга ў Кіеўскім скверы, які арганізоўвала КХП-БНФ, АМАП затрымаў Міраслава Лазоўскага.

Міраслаў Лазоўскі — гэта фігурант «справы патрыётаў», адзін з кіраўнікоў «Белага Легіёна» тых часоў, калі арганізацыя яшчэ існавала.

А справа была так: Лазоўскі разам з сябрам заехаў на імпрэзу ў Кіеўскім скверы. Неўзабаве яны вырашылі з'ехаць, селі ў машыну.

Аднак, насустрач ім выехаў сіні бусік мінскага АМАПу, некалькі супрацоўнікаў падыйшлі і папрасілі Лазоўскага выйсці для праверкі дакументаў — разам яны селі ў той бусік і з'ехалі. Лазоўскага адвезлі ў Цэнтральны РУУС Мінска. 

Неўзабаве пасля затрымання Лазоўскага выпусцілі. 

АЯ

0
не / Адказаць
24.03.2018 / 15:28
Называецца, дазволілі мерапрыемствы і святкаванні,
дык навошта затрымліваць людзей з цвёрдымі поглядамі?

Свабоду патрыётам!
11
Памяркоуны / Адказаць
24.03.2018 / 15:28
Зато завтра будут "танцы".
0
Ёпрст / Адказаць
24.03.2018 / 15:40
Арышт зрабіла 5-ая маскоўская калона. Спіць Рыгоравіч у шапку:-)
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру