Раніцай 25 сакавіка па дарозе на Мінск за нібыта парушэнне правілаў дарожнага руху быў затрыманы каардынатар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў Оршы Яўген Анішчанка, паведамляе сайт БХД.

Пра гэта паведаміў актывіст Сяргей Верамеенка.

Зараз Яўген Анішчанка знаходзіцца ў Талачынскім РАУС. «Проста трымаюць у РАУСе, пратаколаў ніякіх не складаюць», — адзначыў Сяргей Верамеенка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0