На выездзе з Бабруйска былі затрыманыя 5 сябраў БСДП (Грамада) разам з сябрам ЦК Юрыем Грынявіцкім, паведамляе старшыня партыі Ігар Барысаў.
Усе яны накіроўваліся ў Мінск на дазволены ўладамі канцэрт. Зараз іх машыну суправаджаюць у аддзел міліцыі.
Акрамя Юрыя Грынявіцкага, гэта Уладзімір Чабан, Эдуард Грынявіцкі, Яўген Габрэлян, Аляксей Калеснікаў.