Беларуская апазіцыя прайшла б у парламент, калі б выбары праходзілі паводле прапарцыянальнай сістэмы, як у Расіі. Пра гэта заявіў кіраўнік ЦВК РФ Уладзімір Чураў 12 кастрычніка ў Маскве на сустрэчы з журналістамі.
«Вось былі выбары ў Беларусі. Калі б яны праходзілі паводле прапарцыянальнай сістэмы, апазіцыя атрымала б месцы ў парламенце, а паводле мажарытарнай сістэмы — не атрымала», — сказаў У.Чураў, разважаючы аб перавагах прапарцыянальнай сістэмы выбараў, што прымяняецца пры абранні Дзяржаўнай думы і ўсё больш — у расійскіх рэгіёнах/
0
0
0
0
0
0