У Гродне зайграюць гурты «Harotnica», «HandmadE», «Хеліос» і «Tlusta Lusta». З харчаваннем на мерапрыемстве дапамогуць сетка «Калабкі» і першы ў Гродне фуд-трак. Можна будзе папіць кавы-гарбаты і з’есці блінчык ці хот-дог.

Гурт «Harotnica» з’явіўся ў 2007 годзе ў Мінску. Гурт выконвае лірыку пра цяжкую жаночую долю пад знарокава саркастычны вясёленькі акампанемент. З часам акустычны бэнд разросся ў гурт з васьмі чалавек, дадалася электрычнасць, а таксама элементы ska, classic, reggae, punk-rock, jazz, balcan, funk, fusion і alternative.

«HandmadE» утварыўся ў выніку сумеснай працы музыкаў Яўгена Валошына і Андрэя Маркуца ўлетку 2009 году. Гурт грае ў стылях урбаністычнага рэгі, блюзу, року і джаз-року.

«Хеліос» — індзі-фолк гурт, які быў заснаваны ў верасні 2016 у Мінску. Выконвае песні на беларускай мове на ўласныя і не толькі тэксты.

«Tlusta Lusta» — панк-гурт з Гродна, заснаваны ў 2006 годзе. Пераможцы Басовішча-2008.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0