Як абвясцілі арганізатары гэтага песеннага конкурсу, «першая лэдзі «Еўрабачання» Ліз Асія памерла ва ўзросце 94-х гадоў у суботу ў шпіталі Цюрыха Zollikerberg, піша Бі-бі-сі.

Яна заняла першае месца ў 1956 годзе ў Лугана, выступаючы на самым першым конкурсе ад Швейцарыі з песняй Refrain.

Затым яна яшчэ двойчы выступала на «Еўрабачанні» — у 1957 годзе, калі яна заняла 8-е месца, і ў 1958-м, калі стала другой, выканаўшы песню Giorgio.

Ліз Асія нарадзілася ў мястэчку Раперсвіль на поўначы Швейцарыі ў 1924 годзе і пачала сваю артыстычную кар'еру як танцорка, а затым стала выступаць як спявачка.

У 2005 годзе Ліз выступіла на юбілейным «Еўрабачанні» ў гонар 50-годдзя гэтага конкурсу.

А ва ўзросце 87 гадоў яна вырашыла зноў паўдзельнічаць да гэтым песенным спаборніцтве ад сваёй краіны і выступіла ў 2012 і 2013 гадах, аднак беспаспяхова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0