Пра гэта паведамляецца на сайце Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
Па стане на 10.00 25 сакавіка, на мяжы Беларусі і Літвы ў «Каменным логу» стаяць больш за 330 грузавых аўтамабіляў, у «Прывалцы» і «Катлоўцы» — па 200, у «Беняконях» — 170.
Таксама чэргі з фур фіксуюцца на латвійскім напрамку: у «Грыгораўшчына» — 320, у «Урбанах» — 380 грузавікоў.
На беларуска-польскай мяжы ў «Бераставіцы» стаяць больш за 90 грузавікоў.
Ёсць чэргі і на ўезд у Беларусь.