Сотні тысяч амерыканцаў выйшлі на мітынгі па ўсёй краіне, выступаючы за ўзмацненне жорсткасці кантролю за абаротам зброі ў ЗША.

Акцыя вырасла з руху, які заклікаў да заканадаўчых зменаў пасля таго, як 17 чалавек загінулі ў выніку ўзброенага нападу ў сярэдняй школе ў Фларыдзе ў мінулым месяцы.

Асноўная акцыя прайшла ў Вашынгтоне, яшчэ больш за 800 акцый адбыліся або запланаваныя не толькі ў ЗША, але і ў іншых краінах, у тым ліку Вялікабрытаніі.

Маккартни

Зрэшты, далёка не ўсе амерыканцы падзяляюць гэтую пазіцыю. Права насіць зброю гарантавана другой папраўкай да амерыканскай канстытуцыі, а Нацыянальная стралковая асацыяцыя (NRA) па-ранейшаму мае вялікі ўплыў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?