У мінскім архікатэдральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася імша, на якой мітрапаліт мінска-магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прачытаў малітву за Беларусь, паведамляе Tut.by.

Відэа: Tut.by.

«Вельмі сімвалічна, што незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі абвясцілі менавіта ў дзень Звеставання!» — падкрэсліў Кандрусевіч. Мітрапаліт назваў стагоддзе БНР святам Звеставання беларускай незалежнасці.

25 сакавіка каталікі адзначаюць свята Звеставання. Гэта дзень, калі арханёл Гаўрыіл абвясьціў Панне Марыі аб хуткім нараджэнні Ісуса Хрыста. У гэтым годзе Звеставанне супала з Вербнай нядзеляй, таму свята перанесена на 9 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0