Участники акции держат в руках румынский и молдавский флаги и скандируют

У сталіцы Малдовы Кішынёве тысячы людзей выйшлі на мітынг з патрабаваннем аб'яднання Малдовы і Румыніі і адстаўкі прэзідэнта краіны Ігара Додона. Пра гэта паведамляе Newsmaker.

Марш Уніра праводзіцца ў гонар стогадовай гадавіны далучэння Бесарабіі да Румыніі ў 1918 годзе. Арганізатарам мітынгу з'яўляецца Альянс стагоддзя, які аб'ядноўвае юніянісцкія арганізацыі Малдовы і Румыніі, якія выступаюць за ўз'яднанне краін. Арганізатары назвалі сваё мерапрыемства «Вялікім нацыянальным сходам» і запрасілі на яго малдаўскіх і румынскіх палітыкаў, а таксама прадстаўнікоў мясцовай улады з раёнаў і населеных пунктаў, якія падтрымалі кампанію юніяністаў і падпісалі сімвалічныя дэкларацыі аб далучэнні да Румыніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0