Прадстаўнікі беларускай дыяспары ва Украіне і неабыякавыя ўкраінцы правялі ў нядзелю ў Кіеве акцыю салідарнасці з беларускім народам «Гадзіна волі».

Удзел у мерапрыемстве на Майдане Незалежнасці прынялі каля сотні чалавек, паведамляе Укрінфарм.

 

Удзельнікі акцыі трымалі, побач са сцягамі Украіны, бел-чырвоныя-белыя сцягі і іншую сімволіку БНР.

 

З дапамогай ўзмацняльніка гуку былі абвешчаныя прамовы актывістаў, таксама трансляваліся беларускія патрыятычныя песні.

Сярод удзельнікаў акцыі былі і ўкраінскія добраахвотнікі, якія, па іх словах, прыйшлі падтрымаць братэрскі беларускі народ і выказаць салідарнасць са сваімі братамі — беларускімі добраахвотнікамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0