Яшчэ не паспеў скончыцца Дзень Волі ў Мінску, а чарнасоценцы ўжо пачалі рэагаваць па гэтую падзею і ацаніць поспех мерапрыемства.

Пракрамлёўскі сайт «Політнавігатор» паспеў выпусціць матэрыял пад назвай «Беларускім «свядомым» удалося правесці шматтысячную акцыю ў Мінску»:

«Апоўдні пачаўся канцэрт папулярных калектываў. Арганізатары заявілі 25 тысяч удзельнікаў. Пакуль людзей значна менш, але плошча перад сцэнай запоўненая. Шмат моладзі і сем'яў з дзецьмі.

Мерапрыемства праходзіць пад бел-чырвонымі сцягамі, гербам «Пагоня» і іншай апазіцыйнай сімволікай. Выступоўцы кажуць пра гісторыю і незалежнасць як найвышэйшую каштоўнасць. Была зачытаная дэкларацыя БНР «аб вызваленні ад ярма расійскіх цароў». Людзі крычаць лозунг усіх беларускі майданаў «Жыве Беларусь!».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0