Дар'я Домрачава выйграла мас-старт у Цюмені — апошнюю гонку Кубка свету па біятлоне 2017—2018. Яна прабегла дыстанцыю з вынікам 35 хвілін 27,4 секунды.

Домрачава на чатырох агнявых рубяжах раз прамахнулася. Прычым Дар'я пасля трэцяй стральбы пайшла на дыстанцыю з адставаннем 13 секундаў, але была першай на дыстанцыі.

Другое месца ў мас-старце заняла Паўліна Фіялкава (Славакія), Анаіс Шэвалье (Францыя) — трэцяя.

Нагадаем, што ў пятніцу Домрачава перамагла ў спрынце, а ўсяго ў яе сем перамогаў на этапах Кубка свету.

Агулльны залік Кубка свету па біятлоне 2017—2018 выйграла Кайса Макарайнен (Фінляндыя). На другім месцы ў агульным заліку — Анастасія Кузьміна (Славакія), Дар'я Домрачава — на трэцім месцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0